BE
ІНСТЫТУТ СЛАВЯНСКАЙ ФІЛАЛОГІІ
УРОЦЛАЎСКАГА ЎНІВЕРСІТЭТУ
У МЕЖАХ СВЯТКАВАННЯ СВАЙГО 50-ГОДДЗЯ
Запрашае 23-24 лютага 2023 года
ва Ўроцлаў на
VI МІЖНАРОДНУЮ, ІНТЭРДЫСЦЫПЛІНАРНУЮ,
НАВУКОВУЮ КАНФЕРЭНЦЫЮ
СЛАВЯНШЧЫНА ДАЎНЕЙ І СЁННЯ
МОВА, ЛІТАРАТУРА, КУЛЬТУРА
Пад Ганаровым Патранатам Рэктара Ўроцлаўскага Ўніверсітэту
праф. Роберта Олкевіча
Колькi ты ведаеш моў, столькi разоў ты чалавек.
(Ёган Вольфганг фон Гётэ)
Мэта канферэнцыі – гэта абмен поглядамі на праблемы, якія тычацца сучасных славянскіх моў, літаратур і культурных памежжаў.
Прапануем наступныя тэмы для разважанняў:
– Сучасныя тэорыі і метадалогіі даследванняў і іх выкарыстанне
– Развіццё анамастычных даследванняў
– Фразеалогія і JOS
– Кампаратыстыка – абшар інтэрдысцыплінарных даследванняў
– Моўная палітыка і медыі
– Корпусныя даследванні
– Глотадыдактыка
– Перакладчык у сучасным свеце – задачы і дылемы
– Тэатр – ці ўсё яшчэ ўніверсальнае медыум?
– Кіно на памежжы
– Міты і стэрэатыпы у мове, літаратуры і культуры
– Інтэртэкстуальнасць у літаратуры, культуры і мове
– Літаратура моўных памежжаў
– Ўзаемная рэцэпцыя славянскіх літаратур
– Карэспандэнцыя мастацтваў.
Мы адкрытыя на вашыя прапановы адносна тэмаў выступленняў.
Мовамі канфэрэнцыi з’яўляюцца ўсе славянскія мовы, а таксама ангельская і нямецкая.
Планаваны час прэзентацыі рэфератаў – 15-20 хв. Прадбачыцца канференцыйная плата, 500 злотых (115 euro) для навуковых супрацоўнікаў, 450 злотых (100 euro) для дактарантаў, што ўключае ў сябе: канферэнцыйныя матар’ялы, перапынкі на каву, абед, банкет, выданне канферэнцыйных рэфератаў.
Для ўдзельнікаў канферэнцыі прадбачыцца таксама культурная праграма: наведванне Уроцлаўскага Нацыянальнага Музея.
Больш інфармацыі і ўсе файлы можаце знайсці на старонках: slowianszczyzna.wordpress.com, ifs.uni.wroc.pl у раздзеле «Nauka» (->«Konferencje» -> «Zaproszenia na konferencje»).
Заяўкі дасылайце, калі ласка, на: slowianszczyzna.konf@gmail.com да 4 студзеня 2023 года.
Інфармацыі аб акцэптацыі заявы а таксама нумар банкаўскага рахунку да ўнясення канферэнцыйный платы будуць паданыя 9 студзеня 2023 года.
Арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права выбару рэфератаў.
Тэрмін унясення платы 9 лютага 2023 года.
Пра арганізацыйныя моманты будзем паведамляць у чарговых лістах. Уся інфармацыя і праграма канферэнцыі будуць таксама на старонцы: slowianszczyzna.wordpress.com.
Хочам таксама паведаміць, што матар’ялы нашай канферэнцыі будуць выдадзеныя асобнай публікацыяй.
У залежнасці ад развіцця эпідеміялагічнай сітуацыі арганізатары абумоўліваюць мажлівасць змяны парадку канферэнцыі з стацыянарнага на хыбрыдны альбо онлайн. Аб усіх зміянах Удзельнікі будуць павядомленыя загадзя.
Арганізатары не дапамагаюць у рэзервацыі начлегаў.
***
Аргкамітэт канферэнцыі:
Навуковыя апякуны: Кіраўнік аргкамітэту:
Др габ. Алег Белей, праф. Вр.У к.ф.н. Агнешка Каладзей
Др.габ. Эва Камісарук, праф. Вр.У
Сакратары:
к.ф.н. Ядвіга Краўская
к.ф.н. Магдалена Полчыньска
к.ф.н. Барташ Юшчак